https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка бачыць магчымасць для развіцця ў краіне гандлю экапрадуктамі


Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў на нарадзе з актывам Мінскай вобласці.
Прэзідэнт нагадаў аб сваім даручэнні пабудаваць каля Мінскай кальцавой аўтадарогі рынак, на якім людзі змогуць прадаваць прадукцыю, вырашчаную на сваіх прысядзібных участках. 

"Трэба варушыцца і зрабіць нармальны рынак за кальцавой дарогай, - сказаў ён. - Каб там свабодна вяскоўцы маглі прывезці і прадаць сваю прадукцыі. Але добрую".

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, такога месца паблізу сталіцы, дзе можна прадаць і набыць экалагічна чыстую прадукцыю, вельмі чакае насельніцтва. У выпадку паспяховай рэалізацыі праекта Аляксандр Лукашэнка прапанаваў распаўсюдзіць далей гэты вопыт. "Вы, можа, і яшчэ некалькі будынкаў папросіце, каб людзі маглі свабодна прадаць сваю прадукцыю", - адзначыў ён.

Напрыклад, у Маскве і Кіеве для людзей вялікая праблема трапіць са сваёй прадукцыяй на рынак, паколькі ўсё карумпавана. "Дзякуй богу, у нас гэтай праблемы няма, - падкрэсліў Прэзідэнт. - Бандытаў у краіне быць не павінна".

Кіраўнік дзяржавы таксама чарговы раз нагадаў аб недапушчальнасці выкарыстання зямель сельгаспрызначэння ў іншых мэтах, у тым ліку вакол Мінска. Вырошчванне на іх сельгаскультур зручна і з пункту гледжання лагістыкі, паколькі рынак збыту - сталіца - зусім побач. "Лагістыка, танна ўсё. А мы пачынаем забудоўваць і тым самым супярэчым самі сабе".

"Вы што хочаце, як Масква - сцягнула з усёй Расіі працоўныя рэсурсы і людзей, хочаце мець такую праблему? Я - не", - падкрэсліў беларускі лідар.

4 снежня 2019, Мінск
Кацярына Крышэнік - БЕЛТА
 
Дата публикации:04.12.2019
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:183
 
Ключевые слова:
Экопродукция Мінск Приусадебное хозяйство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме