https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны ўстаноўлена новая разліковая норма рабочага часу на 2020 год у сувязі са змяненнямі ва ўказ Прэзідэнта аб дзяржаўных святах і святочных днях


Такая інфармацыя размешчана на сайце ведамства.
"У сувязі са змяненнямі ва ўказ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 1998 года нумар 157 "Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь" (2 студзеня аб`яўлена нерабочым днём) пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ад 20 снежня 2019 года нумар 67 устаноўлена новая разліковая норма рабочага часу на 2020 год", - праінфармавалі ў ведамстве.

Разліковая норма рабочага часу на 2020 год пры поўнай норме яго працягласці складзе для пяцідзённага працоўнага тыдня з выхаднымі днямі ў суботу і нядзелю 2032 гадзіны, а для шасцідзённага працоўнага тыдня з выхадным днём у нядзелю - 2026 гадзін.

"У 2020 годзе колькасць рабочых гадзін пры шасцідзённым працоўным тыдні меншая, чым пры пяцідзённым, таму што два нерабочыя святочныя дні - 9 мая і 7 лістапада - прыпадаюць на суботу. Такая ж сітуацыя складвалася, напрыклад, у 2009-м, 2010-м і 2015 гадах", - адзначылі ў міністэрстве.

Такая разліковая норма рабочага часу ўстаноўлена зыходзячы з поўнай нормы працягласці рабочага часу 40 гадз на тыдзень і толькі для названых рэжымаў працы.

"У арганізацыях з іншымі рэжымамі наймальнік самастойна вызначае разліковую норму рабочага часу каляндарнага года з захаваннем норм арт.112-117 Працоўнага кодэкса. Сваім лакальным нарматыўным прававым актам ён устанаўлівае на адпаведны каляндарны год яе велічыню, якая будзе з`яўляцца для работнікаў арганізацыі поўнай нормай працягласці рабочага часу", - дапоўнілі ў Мінпрацы.

27 снежня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:27.12.2019
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:239
 
Ключевые слова:
Соцзащита Выходной день Рабочее время Тарификация
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме