https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Больш як 10 млн электронных рэцэптаў выпісана ў Беларусі за 2019 год


Аб гэтым паведаміў намеснік генеральнага дырэктара па навуковай і інавацыйнай рабоце Аб`яднанага інстытута праблем інфарматыкі НАН Беларусі Сяргей Круглікаў.
"За мінулы год у сістэме "Электронны рэцэпт" было выпісана 10 млн 106 тыс. рэцэптаў, з іх 6 млн 700 тыс. - ільготныя", - сказаў Сяргей Круглікаў.

Паводле яго слоў, з усіх выпісаных рэцэптаў на долю электронных прыпадае амаль 32 працэнты, з ільготных - каля 42 працэнтаў. "Гэта новая ўнікальная тэхналогія нават у сусветным маштабе. Да яе цяпер прывыкаюць як урачы, так і насельніцтва. З кожным годам статыстыка паляпшаецца. Каб не страчваць кліентаў, усе клінікі і аптэчныя сеткі падключыліся да гэтага праекта", - растлумачыў прадстаўнік НАН Беларусі.

У якасці яшчэ аднаго прыкладу паспяховага прымянення новых тэхналогій у сістэме аховы здароўя Сяргей Круглікаў прывёў адзіную гарадскую клінічную лабараторыю. Даныя аналізаў, зробленых практычна ва ўсіх клініках Мінска, трапляюць у базу. Цяпер урачам становяцца даступнымі папярэднія паказанні лабараторных даследаванняў, што аблягчае працэс дыягностыкі і лячэння.

16 студзеня 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:16.01.2020
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:205
 
Ключевые слова:
Цифровизация Электронный рецепт Фармацевтика Здравоохранение
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме