https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Структура кіравання ў Беларусі сферай вытворчасці моцных алкагольных напіткаў можа змяніцца


Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 26 снежня, узгадняючы ў канцэрн "Белдзяржхарчпрам" і на прадпрыемства "Мінск Крышталь" новых кіраўнікоў.
"Наколькі добра вы ведаеце гэту сферу дзейнасці?" - звярнуўся кіраўнік дзяржавы да Анатоля Бубена, які ўзначаліць "Белдзяржхарчпрам".

Новы кіраўнік канцэрна расказаў, што працуе ў гэтай сістэме з 1999 года: сваю кар`еру ён пачынаў з Гродзенскага лікёра-гарэлачнага завода.

"Ведаю кіруючы склад, чым займаецца гэта структура. Пры мне змяніліся чатыры старшыні канцэрна, - адзначыў ён. - З задавальненнем хацеў бы вярнуцца ў гэту вытворчую сферу".

Былы старшыня "Белдзяржхарчпрама" Аляксандр Забела нядаўна пакінуў сваю пасаду з-за карупцыі ў холдынгу "Мінск Крышталь Груп". Кіраўнік дзяржавы ахарактарызаваў яго як добрага спецыяліста, але падкрэсліў недапушчальнасць такой работы. На мінскі "Крышталь" у якасці генеральнага дырэктара будзе накіраваны першы намеснік старшыні канцэрна Ігар Шустаў.

"Ніякага даравання за карупцыю службовых асоб і іх начальнікаў не будзе. Гэта сігнал нашым кіраўнікам. Калі твой падначалены - жулік, то ў мяне ўзнікаюць адразу пытанні да кіраўніка", - сказаў Аляксандр Лукашэнка. Экс-кіраўніку "Белдзяржхарчпрама" ён паабяцаў знайсці моцны раён, каб той даказаў свае кіруючыя якасці.

"Страціць, вядома, яго нельга, але і даравання не будзе ні аднаму міністру, ні аднаму кіраўніку за яго падначаленых, асабліва ў сферы карупцыі", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

У сферы вытворчасці моцных алкагольных напіткаў набліжаецца няпросты час, звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка. Паводле яго слоў, магчыма, зменіцца структура кіравання гэтай галіной у плане вытворчасці і продажу.

"Але, калі на гэта пойдзем, мы павінны захаваць лепшыя якасці нашай старой сістэмы. Дзяржава ні ў якім разе не можа пайсці з гэтай сферы: не дай бог, аслабім кантроль - людзей пачнуць спойваць няякаснай гарэлкай, і яны пачнуць гінуць, як у некаторых суседніх дзяржавах", - перакананы Прэзідэнт.

Ён падкрэсліў, што ў краіне неабходна трымаць на кантролі вытворчасць алкагольных напіткаў і тытуню, кантраляваць продажы на рыначных умовах. У той жа час дзяржава павінна несці адказнасць за якасць прадукцыі.

26 снежня 2019 Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:26.12.2019
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:156
 
Ключевые слова:
Алкоголь Кадровые перестановки Пищевая промышленность "Крышталь"
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме