https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Устаноўкі па выкарыстанні аднаўляльных крыніц энергіі (АКЭ) у Беларусі будуць стварацца толькі з новым абсталяваннем


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства энергетыкі, каментуючы ўказ ад 24 верасня 2019 года нумар 357 "Аб аднаўляльных крыніцах энергіі".
З 1 лістапада стварэнне новых, а таксама рэканструкцыя і мадэрнізацыя дзеючых установак АКЭ ў рамках размеркаваных з 2019 года квот магчыма толькі з выкарыстаннем новага абсталявання, якое раней не знаходзілася ў эксплуатацыі, і прымяненнем стымулюючых каэфіцыентаў пры аплаце пастаўленай электраэнергіі ад установак у дзяржаўную энергетычную сетку.

Пры гэтым у прэс-службе падкрэслілі, што стварэнне юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі ўстановак выключна ў мэтах энергазабеспячэння ўласнай гаспадарчай дзейнасці прадугледжана без квот і без абмежавання ў частцы выкарыстання новага абсталявання.

Ад такіх установак энергасістэма абавязана прымаць лішкі электраэнергіі з прымяненнем стымулюючых каэфіцыентаў (г.зн. звыш аб`ёмаў, неабходных для ўласнай гаспадарчай дзейнасці).

Указам унесены змяненні ў частцы прымянення павышаючых каэфіцыентаў пры куплі электраэнергіі ад установак АКЭ, пры стварэнні якіх перавышаны тэрмін уводу ў эксплуатацыю, прадугледжаны інвестдагаворам на дату яго заключэння.

Па аналогіі з устаноўкамі, якія ствараюцца ў рамках квот, прымяненне павышаючых каэфіцыентаў пры рэалізацыі інвестдагавораў змяншаецца на перыяд перавышэння тэрміну ўводу ўстановак у эксплуатацыю (за выключэннем установак, уведзеных у эксплуатацыю да 1 лістапада 2019 года).

"З улікам маючага адбыцца ўводу ў эксплуатацыю Беларускай АЭС адным з важных новаўвядзенняў з`яўляецца рэжымнае ўзаемадзеянне з Беларускай энергасістэмай установак АКЭ электрычнай магутнасцю 1 МВт і больш, створаных у межах размеркаваных пасля 1 лістапада 2019 года квот", - дадалі ў прэс-службе.

Як адзначылі ў Мінэнерга, гэтыя змяненні абумоўлены сусветным развіццём тэхналогій выкарыстання АКЭ, павышэннем эфектыўнасці абсталявання, якое прымяняецца, і зніжэннем яго кошту, а таксама запланаваным уводам у эксплуатацыю Беларускай АЭС.

27 верасня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:27.09.2019
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:161
 
Ключевые слова:
Энергетика Экология Ветряк Модернизация
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме