https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Белкаапсаюз заключыў амаль 300 дагавораў з фермерскімі гаспадаркамі на закупку 10 тыс. тон прадукцыі


Белкаапсаюз заключыў каля 300 дагавораў з фермерскімі гаспадаркамі на закупку 10 тыс. т прадукцыі. Аб гэтым паведаміла начальніца упраўлення нарыхтовак Белкаапсаюза Аксана Скіндар.
"Цяпер актыўна вядзецца нарыхтоўка бульбы і сезоннай агародніны: капуста, буракі, морква, цыбуля, агуркі, таматы, кабачкі, баклажаны, перац, гарбузы і часнок. Акрамя таго, нарыхтоўваецца і пладова-ягадная прадукцыя: яблыкі, грушы, маліны, слівы, чарнаплодная рабіна, беларускія кавуны, дзікарослая прадукцыя (брусніцы, журавіны, грыбы) і іншае", - расказала Аксана Скіндар.

Яна дадала, што закупка бульбы, плодаагародніннай і дзікарослай прадукцыі ажыццяўляецца паўсюль, пры гэтым больш за ўсё агародніннай прадукцыі закупляецца традыцыйна ў Брэсцкай вобласці (6 тыс.т).

Так, па стане на 8 верасня арганізацыі Белкаапсаюза закупілі ў насельніцтва 10 тыс. т яблыкаў, 3,7 тыс.т агуркоў, 3,7 тыс.т капусты, 1,5 тыс.т таматаў, 5,6 тыс.т збожжа, 82 т малін, 94 т чарнаплоднай рабіны, 26 т буякоў культывуемых, 225 т кавуноў беларускіх, 112 т костачкавых (чарэшні, вішні, алыча, слівы) і 34 т грыбоў. Акрамя таго, з 9 па 13 верасня (у залежнасці ад рэгіёна) дазволены збор журавін.

"Нарыхтоўчыя арганізацыі спажыўкааперацыі актыўна супрацоўнічаюць больш як з 210 фермерскімі гаспадаркамі. У бягучым годзе ўжо заключана каля 300 дагавораў на закупку 10 тыс. т прадукцыі. Работа ў гэтым напрамку прадаўжаецца", - адзначыла Аксана Скіндар.

Для аператыўнага вырашэння пытанняў па нарыхтоўцы прадукцыі і сыравіны ў Белкаапсаюзе арганізавана работа гарачай лініі па нумарах тэлефонаў: 8 017 311-38-57, 311-38-53.

11 верасня 2023, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:11.09.2023
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:196
 
Ключевые слова:
Урожай Кооперация Продовольсвенная безопасность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме