https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


У Беларусі намалочана больш за 28 тыс. тон збожжа кукурузы


Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.
У Беларусі на 13 верасня намалочана збожжа з улікам рапсу 7140,8 тыс. т, з іх 6153,2 тыс. т збожжавых і зернебабовых культур (з кукурузай) і 987,7 тыс. т рапсу.

Уборка кукурузы на зерне вядзецца ў чатырох абласцях рэспублікі — Брэсцкай, Гродзенскай, Мінскай і Гомельскай. Ужо ўбрана 3,96 тыс. га, намалочана 28,6 тыс. т збожжа кармавой культуры з ураджайнасцю 72,2 ц/га.

Сабрана зялёнай масы кукурузы 6407,7 тыс. т.

Працягваецца ўборка крупяных культур. Грэчкі намалочана 28,7 тыс. т з ураджайнасцю 15,1 ц/га, проса — 14,6 тыс. т з ураджайнасцю 19,9 ц/га.

Нарыхтавана льнотрасты 90,4 тыс. т.

Салома пасля ўборкі збожжавых каласавых і зернебабовых культур убрана з 78,2% скошаных плошчаў.

Гаспадаркі краіны прыбіраюць бульбу — накапана 164,3 тыс. т з ураджайнасцю356,9 ц/га.

У краіне таксама вядзецца ўборка цукровых буракоў-накапана 395,7 тыс. т з ураджайнасцю 442,8 ц / га.

Звязда, 13 верасня 2023
 
Дата публикации:13.09.2023
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:184
 
Ключевые слова:
Урожай Продовольственная безопасность Сельское хозяйство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме