https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Урад працягнуў забарону на вываз збожжа з Беларусі


Ураджай збожжавых каласавых у гэтым годзе на 15% ніжэй за ўзровень 2022-га і складае каля 6 мільёнаў тон.
Саўмін Беларусі прыняў рашэнне працягнуць на паўгода забарону на вываз збожжавых культур, рапсу, а таксама сланечніка з краіны, адпаведная пастанова ўрада №651 апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

У дакуменце размова ідзе аб такіх культурах, як пшаніца, жыта, ячмень, авёс, кукуруза, грэчка, проса, трыцікале, іншыя злакі, а таксама насенне рапсу і сланечніка.

Каб вывезці гэтыя харчовыя тавары за межы рэспублікі, экспарцёрам трэба атрымліваць разавыя ліцэнзіі ў Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю па ўзгадненні з аблвыканкамамі і Мінгарвыканкамам.

Забарона не распаўсюджваецца на прадукцыю, якая пастаўляецца ў рамках гуманітарнай дапамогі і перамяшчаецца транзітам.

Беларускія ўлады ўвялі забарону на вываз збожжавых у жніўні 2021 года, пасля чаго гэтая мера, закліканая забяспечыць харчаваннем унутраны рынак, працягвалася тры разы – у сакавіку і верасні 2022-га, а таксама вясной 2023-га.

Цяперашнія абмежаванні будуць дзейнічаць шэсць месяцаў – да сакавіка 2024 года.

Небагаты ўраджай

У Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі раней паведамлялі, што ўраджай збожжавых каласавых у 2023 годзе ніжэй на 15%, чым годам раней, – каля 6 млн тон. Ураджайнасць у розных раёнах адрознівалася, нераўнамернага зніжэння аб’ёмаў не было.

Прычына ў надвор’і, якое дынамічна змянялася ў маі-чэрвені.

Як паведамляў кіраўнік Мінсельгасхарча Сяргей Бартош, Беларусь мае намер сёлета закупіць за мяжой мільён тон збожжа. Пры гэтым да 500 тысяч тон будзе набыта ў Расіі.

Мінск, 8 кастрычніка 2023
Sputnik
 
Дата публикации:08.10.2023
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:243
 
Ключевые слова:
Продовольственная безопасность Зерновые
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме