https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Атамная электрастанцыя, якая будуецца ў Беларусі, адпавядае ўсім сучасным патрабаванням бяспекі


Аб гэтым заявіў міністр энергетыкі Беларусі Віктар Каранкевіч 2-га кастрычника ў Маскве на міжнародным форуме "Расійскі энергетычны тыдзень".
Міністр адзначыў, што будаўніцтва атамнай электрастанцыі ў Беларусі пачата ў маі 2012 года, але да гэтага перыяду - у 2008-2012 гадах - была праведзена вялікая падрыхтоўчая работа. "Гэта стварэнне рэгулюючых органаў і фарміраванне заканадаўчай базы, у аснову якіх былі ўключаны дакументы МАГАТЭ, - нагадаў ён. - Гэта выбар і падрыхтоўка пляцоўкі пад будаўніцтва Беларускай атамнай электрастанцыі, распрацоўка абгрунтавання інвестыцый, уключаючы выкананне і правядзенне ацэнкі ўплыву атамнай электрастанцыі на навакольнае асяроддзе; атрыманне неабходных дазвольных дакументаў і ліцэнзій".

Найбольш прыдатным для Беларусі з улікам аналізу ўсіх аспектаў быў выбраны расійскі праект АЭС-2006 пакалення "тры плюс". "Гэты праект адпавядае сучасным умовам па бяспецы і патрабаванням МАГАТЭ і Еўрапейскага саюза", - адзначыў Віктар Каранкевіч.

З 2008 года Беларусь цесна ўзаемадзейнічае з МАГАТЭ. "У перыяд будаўніцтва атамнай станцыі рэалізаваны розныя праекты тэхнічнага супрацоўніцтва, з гэтым агенцтвам і ўдзелам спецыялістаў Беларускай атамнай электрастанцыі было праведзена сем розных экспертных місій МАГАТЭ, - сказаў міністр. - Бяспека атамнай электрастанцыі для Беларусі з`яўляецца галоўным прыярытэтам, і, паводле ацэнкі міжнародных экспертаў, Беларуская АЭС будуецца з улікам выканання ўсіх патрабаванняў і рэкамендацый Міжнароднага агенцтва па атамнай энергетыцы".

Пытанні энергетычнай бяспекі маюць першараднае значэнне для любой дзяржавы.

"Асноўныя арыенціры і мэты, якія прыняты ў Беларусі ў гэтай сферы, - энергетычная самастойнасць, дыверсіфікацыя пастаўшчыкоў і відаў энергарэсурсаў, эфектыўнасць вытворчасці і выкарыстання паліўна-энергетычных рэсурсаў, зніжэнне нагрузкі на навакольнае асяроддзе", - заявіў кіраўнік беларускага энергетычнага ведамства.

"Увод Беларускай атамнай электрастанцыі дасць магчымасць забяспечыць прыкладна трэць патрэбнасці краіны ў электрычнай энергіі, гэта дазволіць значна знізіць спажыванне вуглевадароднага паліва і аказаць станоўчы ўплыў у частцы скарачэння выкідаў парніковых газаў у атмасферу", - падкрэсліў Віктар Каранкевіч.

2 кастрычніка 2019, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА
 
Дата публикации:02.10.2019
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:205
 
Ключевые слова:
Белорусская АЭС Ядерная энергетика Астравец Экология Безопасность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме