https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Праект указа аб павышэнні энергаэфектыўнасці шматкватэрнага жыллёвага фонду прадугледжвае, што дзяржава будзе суфінансаваць да 50 працэнтаў работ па цеплавой мадэрнізацыі жылых дамоў


Аб гэтым паведаміў 24-га ліпеня начальнік аддзела па рабоце са зваротамі грамадзян і СМІ Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Генадзь Аксціловіч.
"Асноўная канцэпцыя, якая закладваецца ў праект указа, - сацыяльна арыентаваны падыход. Інакш кажучы прадугледжваецца, што да 50 працэнтаў сродкаў, якія будуць накіраваны на цеплавую мадэрнізацыю або іншыя энергаэфектыўныя мерапрыемствы, будзе суфінансавацца дзяржавай. Само рашэнне аб правядзенні энергаэфектыўных мерапрыемстваў у жылым доме - гэта толькі воля ўласнікаў жылых памяшканняў", - расказаў Генадзь Аксціловіч.

Так, у праекце ўказа закладваецца норма, згодна з якой, каб уцяпліць жылы дом, патрэбна згода 2/3 уласнікаў кватэр. Плануецца таксама прадугледзець падтрымку сацыяльна слабаабароненых - у частцы прадастаўлення безнаяўных жыллёвых субсідый і растэрміноўкі плацяжоў. Што датычыцца тэрмінаў падрыхтоўкі ўказа, то, паводле слоў прадстаўніка Мінжылкамгаса, яго распрацоўка і падрыхтоўка знаходзяцца на завяршальнай стадыі.

"Мы чакаем яго падпісання і апублікавання ў бліжэйшы час", - дадаў ён.

24 ліпеня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:24.07.2019
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:149
 
Ключевые слова:
Строительство Модернизация Энергоэффективность Соцзащита ЖКХ
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме