https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Мінчук спрабаваў збегчы ад праваахоўнікаў на ровары, але ў таго зляцеў ланцуг


Аператыўнікі Цэнтральнага РУУС г. Мінска затрымалі 24-гадовага непрацуючага жыхара сталіцы, датычнага да незаконнага абароту наркотыкаў.
Наведаць маладога чалавека, у адносінах да якога мелася інфармацыя пра распаўсюджванне ім наркотыкаў, праваахоўнікі вырашылі з самай раніцы. Аднак заспець па месцы жыхарства наркагандляра не ўдалося: на званок у дзверы ніхто не адказваў.

Пабачыцца з хлопцам хацелі не толькі міліцыянеры, але і адзін з кліентаў: 23-гадовы раней судзімы малады чалавек чакаў, як высветлілі аператыўнікі, партыю наркотыка, дзяжурачы пад акном прадаўца.

Падчас гутаркі са спажыўцом увагу праваахоўнікаў прыцягнуў хлопец, які ехаў міма на веласіпедзе. Убачыўшы аператыўнікаў, той дадаў хуткасці. Але не разлічыў магчымасці двухколавага транспарту: у таго зляцеў ланцуг, і малады чалавек зваліўся з веласіпеда прама пад ногі міліцыянерам. Высветлілася, што гэта і быў той самы гандляр наркотыкамі. Пры асабістым вобшуку ў яго было выяўлена каля аднаго грама гашышу. У кватэры праваахоўнікі выявілі і канфіскавалі яшчэ каля 4,5 грама. Наркотык быў прыхаваны ў ліхтарыку ў аддзяленні для батарэек, паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.

Дарэчы, у 24-гадовага наркагандляра адсутнічаў мабільны тэлефон, таму дапамогу ў закупцы наркатычных сродкаў яму аказваў сусед за грошы фігуранта. Зламыснік меркаваў: паколькі ён не карыстаецца гаджэтам, то праваахоўнікі не даведаюцца аб яго злачыннай дзейнасці. Зараз аператыўнікі ўстанаўліваюць канал пастаўкі наркотыкаў і круг магчымых пакупнікоў.

Сяргей Расолька
Звязда, 23 жніўня 2019
 
Дата публикации:23.08.2019
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:238
 
Ключевые слова:
Мінск Наркотики Криминал
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме