https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Правілы па ахове працы пры выкананні будаўнічых работ зацверджаны ў Беларусі


Інфармацыя апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Правілы па ахове працы пры выкананні будаўнічых работ зацверджаны пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны і Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва нумар 24/33 ад 31 мая 2019 года.

Правілы ўстанаўліваюць патрабаванні па ахове працы пры выкананні будаўнічых работ і звязаных з імі работ на аб`ектах будаўніцтва.

Гэтыя патрабаванні распаўсюджваюцца на работадаўцаў незалежна ад іх арганізацыйна-прававых форм і форм уласнасці. Прычым прадугледжана, што пры выкананні будаўнічых работ на аб`екце некалькімі работадаўцамі на падставе заключаных дагавораў падраду кожны з іх абавязаны забяспечыць бяспечныя ўмовы працы для прыцягваемых імі работнікаў у адпаведнасці з патрабаваннямі правіл.

Работадаўцы забяспечваюць распрацоўку і прыняцце інструкцый па ахове працы; правядзенне інструктажу па ахове працы, стажыроўкі, праверкі ведаў па пытаннях аховы працы; праходжанне работнікамі, занятымі на работах са шкоднымі і (або) небяспечнымі ўмовамі працы або на работах, дзе ёсць неабходнасць у прафесійным адборы, абавязковых папярэдніх медаглядаў (пры паступленні на работу) і перыядычных медаглядаў, а таксама пазачарговых - пры пагаршэнні стану здароўя; праходжанне працоўнымі, занятымі на работах з павышанай небяспекай, перадзменнага (перад пачаткам работы, змены) медагляду або агляду на прадмет знаходжання ў стане алкагольнага, наркатычнага або таксічнага ап`янення; выдачу сродкаў індывідуальнай абароны і кантроль за іх прымяненнем.

Работнікі, занятыя па грамадзянска-прававых дагаворах, забяспечваюцца сродкамі індывідуальнай абароны ў адпаведнасці з гэтымі дагаворамі. І работадаўца абавязаны патрабаваць дакументы, што пацвярджаюць праходжанне такімі работнікамі медагляду, калі гэта неабходна для выканання адпаведных будаўнічых работ. У дакуменце таксама ўводзіцца паняційны апарат - тэрміны і іх азначэнні.

Напрыклад, рабочая зона - прастора вышынёй да 2 м над узроўнем падлогі або пляцоўкі, дзе знаходзяцца месцы пастаяннага або часовага знаходжання работнікаў.

Работы на вышыні прадугледжваюць знаходжанне на адлегласці менш за 2 м ад неагароджаных перападаў па вышыні 1,3 м і больш.

Пералічваюцца шкодныя або небяспечныя вытворчыя фактары, пад якія могуць падпадаць работнікі, і якія меры абароны ад іх павінны быць забяспечаны.

Прыведзены патрабаванні да арганізацыі будаўнічых работ, да будаўнічых пляцовак, участкаў работ і рабочых месцаў, патрабаванні бяспекі пры складзіраванні будматэрыялаў, па забеспячэнні электрабяспекі, санітарна-бытавых умоў.

Растлумачаны правілы эксплуатацыі будаўнічых машын і патрабаванні бяспекі пры эксплуатацыі стацыянарных машын, сродкаў механізацыі, сродкаў падмошчвання, тэхналагічнага абсталявання, ручных машын і інструменту, а таксама да працэсаў вытворчасці пагрузачна-разгрузачных работ і іншыя патрабаванні бяспекі, без якіх немагчыма забяспечыць належныя ўмовы працы на будаўнічых аб`ектах.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

30 ліпеня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:30.07.2019
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:220
 
Ключевые слова:
Строительство Охрана труда
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме