Важная задача для Беларусі – давесці ўзровень вытворчасці таматаў у міжсезонне да такіх жа аб’ёмаў, як гэта зроблена з агуркамі, заявіў журналістам прэм’ер-міністр рэспублікі Раман Галоўчанка.
Ён запэўніў, што ў 2023 годзе былі перавыкананы намечаныя планы. Напрыклад, Мінская вобласць больш як у тры разы павялічыла вытворчасць агуркоў. Дзякуючы гэтаму, паводле слоў кіраўніка ўрада, па выніках міжсезоння (з лістапада 2023 года па сакавік 2024-га) краіна будзе на 100% забяспечана айчыннымі агуркамі.
Галоўчанка прызнаў, што нейкі невялікі аб’ём агуркоў у крамах – гэта імпарт, але асноўная маса – айчынны прадукт. Што да памідораў, то да 2023 года ў міжсезонне на паліцах наогул не было беларускіх.
"Мы поўнасцю залежалі ад імпарту... Разлічваем, што да завяршэння міжсезоння, гэта значыць да сакавіка, каля 30% усяго аб’ёму продажу таматаў будзе беларускім", - сказаў ён.
Прэм’ер падкрэсліў, што вырошчванне сваіх памідораў – гэта пытанне харчовай бяспекі. Да сезона 2027-2028 плануецца выйсці на 80% забяспечанасці беларускага рынку сваімі памідорамі.
Галоўчанка лічыць, што гэта "не вельмі напружаная задача". Магчыма, тэрміны будуць скарочаны. Кіраўнік Саўміна нагадаў: раней існавала меркаванне, што свая цяплічная вытворчасць таматаў стратная, неабходна або фундатаваць такія праекты, або адмовіцца ад іх. Вырошчваць памідоры і агуркі толькі летам, а зімой імпартаваць з цёплых краін. Як лічыць прэм’ер, гэта былі проста выдумкі, а не развагі, абгрунтаваныя фактамі ці навукова. У той жа час ён адзначыў, што старыя цяпліцы, сапраўды, былі неэфектыўныя з пункту гледжання энергазберажэння, прымяняліся ўстарэлыя тэхналогіі.

"Вядома, яны неслі страты, і цяпер такія ёсць", - сказаў ён. Аднак такія цяпліцы зараз планава выводзяцца з эксплуатацыі. У тым ліку з гэтай прычыны ў краіне на 5% скарацілася вытворчасць агуркоў.
Усяго ў Беларусі каля 230 гектараў цяплічных плошчаў. З іх да 2023 года толькі на 30 гектараў выкарыстоўвалася тэхналогія дасветкі, а зараз на 46. Гэта значыць адбываецца пераход да больш эфектыўных і рэнтабельных метадаў вырошчвання. Таксама важна адпрацаваць новыя тэхналогіі, якія будуць распаўсюджвацца на іншыя гаспадаркі.