https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Расійскі рубель падаражэў больш чым на дзве капейкі на таргах БВФБ


31 студзеня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША, знізіўся да еўра і расійскага рубля.
Па выніках таргоў курс еўра павялічыўся на 0,0042 рубля (0,17%) і склаў 2,4725 рубля.

Курс долара ЗША знізіўся на 0,0085 рубля (0,39%) да 2,1499 рубля.

Курс расійскага рубля вырас на 0,0226 рубля (0,69%) і склаў 3,2898 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Кошт нафты расце і складае каля 62 долараў за бараль Brent.

Сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, знізіўся на 74,1 капейкі і склаў 65,3577 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 31 студзеня 2019
 
Дата публикации:31.01.2019
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:259
 
Ключевые слова:
Белорусский рубль Курс валют Биржевые торги Финансы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме