https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Кватэры «пад ключ» пачалi прадаваць у чарговым квартале Новай Баравой


Купляць кватэры адразу з рамонтам, мэбляй і месцам на паркінгу прапануе забудоўшчык Новай Баравой.
Прагрэсіўны жылы раён актыўна расце і выкарыстоўвае новы падыход, якога раней у краіне не практыкавалі. Абяцаюць, што гэта зэканоміць не толькі час, але і грошы.

Упершыню забудоўшчык выкарыстоўвае «пакетны фармат». Гэта значыць, што будучым уладальнікам «квадратаў» у новым квартале «Паўночнае ззянне» можна самастойна вызначыць, як будзе выглядаць аддзелка. Выбраць колеравае рашэнне, матэрыялы і дызайн у кватэры дапаможа спецыяльна распрацаваны «метад канструктара». Варыянты афармлення iнтэр’еру рыхтавалi дызайнеры, архітэктары і маркетолагі, якiя не першы год вывучаюць попыт і густ пакупнiкоў.

Святлана Шэўлiк, дырэктар кампанii «А-100 Дэвэлапмэнт»: «Развивая такой проект, как Новая Боровая, мы работаем не только над тем, чтобы усовершенствовать продукт, но и над тем, чтобы развивать в целом и рынок, и клиента, и тех игроков, которые работают на этом рынке. Создавая определённые новые стандарты, меняя какие-то правила игры, мы видим, как это позитивно сказывается и на нас, как на главном игроке рынка, и на остальных».

Падыход «атрымлівай ключы – i пераязджай» асаблiва папулярны ў скандынаўскiх краiнах. Падсветка, палепшаная планiроўка, эфектыўнае выкарыстанне прасторы з тэрасамі, мансардамi i закрытымі дварамi ствараюць не проста сапраўдны еўрапейскi воблiк, але i камфорт для жыхароў пяцi дамоў «Паўночнага ззяння». Гэта ўжо сёмы квартал у маладым i сучасным раёне, якi даўно ператварыўcя ў сапраўдны «горад у горадзе» с усёй неабходнай iнфраструктурай.

Тэлеканал ОНТ, 21 лютага 2019
 
Дата публикации:21.02.2019
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:327
 
Ключевые слова:
Мінск Новая Баравая Жильё в Беларуси Строительство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме