https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Грамадзянін Літвы прыгавораны ў Беларусі да 15 гадоў калоніі за пастаўкі мараканскага гашышу


Суд Барысаўскага раёна 29 снежня 2018 года вынес прыгавор грамадзяніну Літвы, які абвінавачваўся ў незаконным абароце і перамяшчэнні праз мяжу буйной партыі гашышу.
Як паведамляе прэс-служба МУС, па сукупнасці злачынстваў яму прызначана пакаранне ў выглядзе 15 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці.

МУС нагадвае, што ў 2016 годзе міліцыяй былі выкрытыя ўдзельнікі міжнароднага наркакартэля, якія займаліся пастаўкамі ў Беларусь і Расію мараканскага гашышу. Усяго ўдзельнікі злачыннай арганізацыі пераправілі больш за тону наркотыку ў краіны ЕАЭС. Затрыманням папярэднічала карпатлівая праца беларускіх аператыўнікаў наркакантролю і следчых па аналізе і дакументаванні дзейнасці асобных членаў і груп, якія ўваходзілі ў арганізацыю.

"Дзеянні зламыснікаў былі дакладна прадуманы і добра арганізаваны, размеркаваны ролі і функцыі кожнага. Гашыш пастаўляўся ў нашу рэспубліку з Іспаніі і перавозіўся буйнымі партыямі (каля ста кілаграмаў кожная) на пазадарожніках у прафесійна абсталяваных тайніках. Па шляху не раз адбывалася змена аўтамабіляў, выконвалася строгая канспірацыя. За найменшыя парушэнні "графіка" на кур`ера накладаліся штрафныя санкцыі", — гаворыцца ў паведамленні МУС.

Адзначаецца таксама, што выявіць наркотык у ходзе звычайнага мытнага надгляду не ўяўлялася магчымым: тайнікі і швы замазваліся, апрацоўваліся спецыяльнымі хімічнымі рэчывамі, канструкцыя аўтамабіля пры гэтым не парушалася. А ў некаторых выпадках, каб дастаць тавар, даводзілася вымаць рухавік.

Сярод шаснаццаці фігурантаў крымінальных спраў былі грамадзяне Беларусі, Украіны, Літвы, Малдовы. Затрыманні ўдзельнікаў адбываліся як на тэрыторыі Беларусі, так і ў суседніх Польшчы і Расіі — па запытах беларускіх праваахоўнікаў.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 4 студзеня 2019
 
Дата публикации:04.01.2019
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:265
 
Ключевые слова:
Контрабанда Наркотрафик Криминал Гашиш
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме