https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Долар ЗША і еўра патаннелі, расійскі рубель падаражэў перад выхаднымі


25 студзеня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША і еўра, знізіўся да расійскага рубля.
Па выніках таргоў курс еўра зменшыўся на 0,0083 рубля і склаў 2,4364 рубля.

Курс долара ЗША знізіўся на 0,0011 рубля (0,05%) да 2,1516 рубля.

Курс расійскага рубля вырас на 0,0048 рубля (0,15%) і склаў 3,2661 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Нафта падаражэла больш чым на 1% на фоне пагрозы ўвядзення санкцый ЗША супраць Венесуэлы, кошт маркі Brent знаходзіцца ў раёне 61,20 долара за бараль.

Сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, знізіўся на 0,0846 рубля і склаў 65,917 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 25 студзеня 2019
 
Дата публикации:25.01.2019
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:292
 
Ключевые слова:
Белорусский рубль Курс валют Биржевые торги Финансы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме