https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Долар ЗША падаражэў, еўра і расійскі рубель патаннелі перад выхаднымі


1 лютага на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель знізіўся да долара ЗША, павялічыўся — да еўра і расійскага рубля.
Паводле вынікаў таргоў курс еўра зменшыўся на 0,0020 рубля (0,08%) і склаў 2,4705 рубля.

Курс долара ЗША вырас на 0,0076 рубля (0,35%) да 2,1575 рубля.

Курс расійскага рубля знізіўся на 0,0014 рубля (0,04%) і склаў 3,2874 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая значна залежыць ад цэн на нафту. Нафта таннее ў пятніцу, кошт бараля маркі Brent блізу поўдня складаў прыблізна 60,5 долара.

Сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўсталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, вырас на 30,24 капейкі і склаў 65,6601 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 1 лютага 2019
 
Дата публикации:01.02.2019
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:246
 
Ключевые слова:
Курс валют Биржевые торги Финансы Белорусский рубль
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме