https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Сярэдняя зарплата ў Беларусі ў лістападзе склала Br994


Намінальная налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў Беларусі ў лістападзе бягучага года склала Br994, паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
У кастрычніку заработак беларусаў у сярэднім складаў Br999,7.

Сталіца ў разрэзе рэгіёнаў традыцыйна лідзіруе па гэтым паказчыку: сярэдняя зарплата работнікаў Мінска за лістапад сфарміравалася ў памеры Br1 375,3 (тэмп росту да лістапада 2017 года - 112,8 працэнта).

У Мінскай вобласці яна склала Br994,7 (113,5 працэнта), у Гомельскай - Br895,7 (111,9 працэнта), Брэсцкай - Вr867 (112,8 працэнта), Гродзенскай - Br863,7 (113,9 працэнта). Сярэдні заработак у Віцебскай вобласці - Br838 (111,2 працэнта), у Магілёўскай - Br836,3 (111,2 працэнта).

У цэлым па рэспубліцы рэальная заработная плата (заработная плата, разлічаная з улікам росту спажывецкіх цэн на тавары і паслугі) у студзені-лістападзе 2018 года ў параўнанні з адпаведным перыядам 2017 года ўзрасла на 12,4 працэнта.

Самы высокі рост рэальнай зарплаты адзначаны ў Гомельскай і Віцебскай абласцях (на 13,4 працэнта і 13,3 працэнта адпаведна), у Мінску - рост на 11,3 працэнта, такая ж сітуацыя ў Магілёўскай вобласці.

Рэальная заработная плата за лістапад гэтага года ў сярэднім па рэспубліцы склала 112,7 працэнта да ўзроўню лістапада мінулага года.

Больш за ўсё ў мінулым месяцы атрымлівалі работнікі такіх сфер, як паветраны транспарт (Br2 635,2), інфармацыя і сувязь (Br2 840), уключаючы інфармацыйныя тэхналогіі і дзейнасць у галіне інфармацыйнага абслугоўвання (Br3 913,6), а таксама дапаможная дзейнасць у сферы фінансавых паслуг і страхавання (Br2 055,7).

У лідарах і такія віды дзейнасці, як вытворчасць хімічных прадуктаў, коксу і прадуктаў нафтаперапрацоўкі, горназдабыўная прамысловасць, прафесійная, навуковая і тэхнічная дзейнасць.

Менш за ўсё налічана ў лістападзе работнікам па доглядзе ў спецыялізаваных установах і ў сферы сацыяльных паслуг (Br571,6), творчай дзейнасці і забаў (Br596,1), работнікам бібліятэк, архіваў, музеяў і іншых устаноў культуры (Br557,7), цырульняў і салонаў прыгажосці (Br492,1).

26 снежня 2018, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:26.12.2018
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:246
 
Ключевые слова:
Статистика Заработная плата
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме