https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША і еўра, знізіўся да расійскага рубля


16 студзеня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся да долара ЗША і еўра, знізіўся да расійскага рубля.
Па выніках таргоў курс еўра зменшыўся на 0,0123 рубля (0,50%) і склаў 2,4582 рубля.

Курс долара ЗША знізіўся на 0,0015 рубля (0,07%) да 2,1556 рубля.

Курс расійскага рубля вырас на 0,0133 рубля (0,41%) і склаў 3,2282 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Цэны на нафту выраслі ў сераду, а кошт маркі Brent перавысіў адзнаку ў 60 долараў за бараль.

Сярэдняўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім устанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, знізіўся на 0,3203 рубля і склаў 66,7617 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 16 студзеня 2019
 
Дата публикации:16.01.2019
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:395
 
Ключевые слова:
Курс валют Биржевые торги Финансы Белорусский рубль
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме