Намінальны кошт манеты — 20 рублёў, вага — 33,63 грама і 925-я проба сплаву. На манеце можна ўбачыць выяву, якая складаецца з элементаў гадзіннікавага механізма, сонца і месяца, а ў цэнтры — устаўка з фіяніту. Па крузе кампазіцыі — гады ад 2013-га да 2024-га, па колькасці гадоў аднаго цыкла кітайскага календара.
Выяву ж самой свінкі можна пабачыць на рэверсе, яна ўтульна сябе адчувае ў акружэнні іншых манет. Над яе галавой размешчаны кітайскі іерогліф, які адпавядае гэтай парнакапытнай жывёлінцы.
Манету тыражом 1000 адзінак адчаканілі на манетным двары ў Варшаве.
Як паведамляе прэс-служба Нацбанка, выпушчаная ў абарачэнне манета з`яўляецца законным плацежным сродкам Рэспублікі Беларусь і абавязковая да прыёму па намінальным кошце пры ўсіх відах плацяжоў без усялякіх абмежаванняў.
Звязда, 29 снежня 2018