https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Долар ЗША падаражэў амаль на дзве капейкі перад доўгімі выхаднымі


22 снежня на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель знізіўся да еўра і долара ЗША, умацаваўся да расійскага рубля. Пры гэтым амерыканская валюта дадала ў кошце амаль дзве капейкі.
Па выніках таргоў курс еўра вырас на 0,0043 рубля (0,18%) і склаў 2,4354 рубля.

Курс долара ЗША павялічыўся на 0,0180 рубля (0,85%) да 2,1408 рубля.

Курс расійскага рубля зменшыўся на 0,0108 рубля (0,35%) і склаў 3,1074 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэн на нафту. Каціроўкі на нафту працягваюць падаць, бараль маркі Brent каштаваў 53,5 долара ЗША.

У Расіі афіцыйны курс долара ЗША, устаноўлены Цэнтральным банкам 22 снежня, складае 68,0085 рубля. У параўнанні з папярэднім значэннем курс вырас на 63,75 капейкі.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 22 снежня 2018
 
Дата публикации:22.12.2018
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:252
 
Ключевые слова:
Курс валют Белорусский рубль Финансы биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме