https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Долар ЗША, еўра і расійскі рубель прыкметна падаражэлі на таргах БВФБ


3 кастрычніка на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель знізіўся да долара ЗША, еўра і расійскага рубля.
Паводле вынікаў таргоў курс еўра вырас на 0,0231 рубля (0,94%) і склаў 2,4690 рубля.

Курс долара ЗША павялічыўся на 0,0097 рубля (0,46%) да 2,1334 рубля.

Курс расійскага рубля вырас на 0,0103 рубля (0,32%) і склаў 3,2600 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расійскага рубля складае 50%, долара ЗША і еўра — 30 і 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая значна залежыць ад цэн на нафту. У сераду раніцай цэны на нафту выраслі з-за антыіранскіх санкцый. Ф`ючарсы на марку Brent дасягнулі 85 долараў за бараль.

У Расіі сярэднеўзважаны курс долара да рубля разлікамі "заўтра" на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, на падставе якога ўсталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 вырас на 0,2023 рубля і склаў 65,4244 рубля.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 3 кастрычніка 2018
 
Дата публикации:03.10.2018
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:398
 
Ключевые слова:
Белорусский рубль Финансы Курс валют Биржевые торги
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме