https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Наталля Качанава: аб якасці нашых прадуктаў ведаюць далёка за межамі краіны


Аб якасці нашых прадуктаў харчавання ведаюць далёка за межамі краіны, заявіла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава на пасяджэнні Прэзідыума Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу на базе ААТ "Салігорская птушкафабрыка".
"Мы сёння праводзім чарговае выязное пасяджэнне Прэзідыума Савета Рэспублікі. Мы дамовіліся, што будзем праводзіць такія выязныя прэзідыумы, наведваючы тыя арганізацыі і прадпрыемствы, дзе працуюць члены Савета Рэспублікі. Сёння мы наведваем гэта прадпрыемства, - адзначыла Наталля Качанава. - Мы ведаем, як правільна шмат гадоў таму было прынята рашэнне Прэзідэнтам Беларусі аб развіцці сельскай гаспадаркі. Сёння наша краіна дасягнула сур`ёзных вынікаў у гэтым напрамку эканомікі. Беларусь можа накарміць акрамя сябе яшчэ дзве з паловай краіны. Мы забяспечваем сябе вельмі якаснымі прадуктамі харчавання, якія карыстаюцца папулярнасцю. І аб якасці нашых прадуктаў харчавання ведаюць далёка за межамі краіны".

Салігорская птушкафабрыка ў сегменце па вытворчасці яек займае вядучыя пазіцыі, звярнула ўвагу спікер. "Гэта не проста вытворчасць яек. Гэта і новыя віды прадукцыі, вельмі карысныя і патрэбныя для харчавання нашых грамадзян, і, што немалаважна, - дзіцячага харчавання", - падкрэсліла Наталля Качанава.

Прадпрыемства "Птушкафабрыка "Салігорская" было ўтворана ў лютым 1971 года на базе саўгаса "Салігорскі". Пасля адкрыцця птушкафабрыка ўвайшла ў склад Мінскага вытворчага аб`яднання па птушкагадоўлі. Прадпрыемства рэарганізавана 24 сакавіка 2010 года ў адкрытае акцыянернае таварыства "Салігорская птушкафабрыка".

Агульная плошча зямель, займаемых таварыствам, складае 201,3 га, у тым ліку ворных - 145 га.

На тэрыторыі таварыства размешчана 22 птушнікі. Таварыства з`яўляецца адзіным у краіне вытворцам яек вараных у марынадзе і вэнджаных.

Па выніках работы за студзень - верасень 2024 года выручка ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў, работ, паслуг склала 107 працэнтаў да аналагічнага перыяду 2023 года.

26 лістапада 2024, Салігорскі раён
БЕЛТА
 
Дата публикации:26.11.2024
Тематика:Товары из Беларуси, Беларусь
Просмотров:29
 
Ключевые слова:
Сельское хозяйство Совет Республики Продовольственная безопасность Салігорск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме