https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Наступны навучальны год ва Узброеных Сілах аб’яўлены годам воінскага майстэрства


Пра гэта заявіў міністр абароны Віктар Хрэнін.
Сёння ў Слуцку пад кіраўніцтвам Віктара Хрэніна прайшоў аператыўны збор каманднага складу Узброеных Сіл. У мерапрыемстве прынялі ўдзел кіраўнікі органаў ваеннага кіравання, камандзіры і начальнікі штабоў злучэнняў і воінскіх часцей, іншыя службовыя асобы.

«Мы выдатна разумеем сітуацыю вакол нашых граніц і ўнутры краіны. Мы разумеем, што будуць спробы разгайдаць нашу краіну, нас не пакінуць у спакоі. Гэта тая абстаноўка, у якой мы і ўваходзім у новы навучальны год. Таму ад нас спатрэбіцца максімальная сабранасць і згуртаванасць. Новы навучальны год мы вырашылі абвясціць годам воінскага майстэрства, разумеючы, што якая б тэхніка ні была сучасная, высокатэхналагічная, яна набывае каштоўнасць толькі тады, калі яе па-майстэрску ўжываюць. На гэтым і будзе засяроджана пільная ўвага», — сказаў Віктар Хрэнін.

Кіраўнік ваеннага ведамства таксама адзначыў, што ў наступным годзе Узброеным сілам трэба будзе вырашаць важныя дзяржаўныя задачы.

«Сярод іх — выбары Прэзідэнта Беларусі, святкаванне 80-годдзя Вялікай Перамогі і правядзенне парада войскаў Мінскага гарнізона. Мы дакладна выконваем усе ўзятыя на сябе абавязацельствы ў рамках АДКБ і будзем прымаць удзел ва ўсіх маючых адбыцца вучэннях, якія будуць праходзіць на тэрыторыі краін АДКБ. Галоўным мерапрыемствам падрыхтоўкі Узброеных Сіл у наступным годзе стане сумеснае стратэгічнае вучэнне Узброеных Сіл Беларусі і Расіі „Захад-2025“. Таксама плануецца комплекс мерапрыемстваў у адпаведнасці з планам падрыхтоўкі, раптоўных праверак і рэагавання на ўсе тыя раптоўныя задачы, якія могуць узнікаць. Я не сумняваюся, што яны будуць узнікаць. Таму, калі коратка сказаць, нам няма калі адпачываць. Адпачываць будзем потым. Наша задача цяпер — захаваць мір у нашай краіне, не дапусціць развязвання агрэсіі. Мы на гэтую задачу заточаныя і гатовыя яе выконваць», — падкрэсліў міністр абароны.

Аператыўны збор каманднага складу Узброеных Сіл з’яўляецца неад’емнай часткай сістэмы падрыхтоўкі войскаў і традыцыйна праводзіцца ў канцы кожнага навучальнага года.

Звязда, 13 лістапада 2024
 
Дата публикации:13.11.2024
Тематика:Образование, Беларусь
Просмотров:63
 
Ключевые слова:
Вооружённые силы Учебный год
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме