Курс валютпокупкапродажа
USD378.64380.33
EUR422.98425.4
RUR5.865.91
www.kurs.kz
 


 


Найти
 
 


Супрацоўнікі ДАІ дапамогуць кіроўцам і пешаходам у складанай сітуацыі


Па прагнозах сіноптыкаў, на тэрыторыі ўсёй Беларусі чакаюцца нестабільныя ўмовы надвор`я.
Станоўчыя тэмпературы могуць змяняцца замаразкамі, у сувязі з чым на дарогах чакаецца галалёдзіца. Да таго ж бліжэйшыя дні дарожнае становішча будзе ўскладняць моцны вецер.

Дзяржаўтаінспекцыя заклікае кіроўцаў быць разважлівымі і дысцыплінаванымі ў складаных умовах надвор`я.

Ва УДАІ МУС раяць ва ўмовах парывістага ветру не пакідаць транспартныя сродкі паблізу дрэў і масіўных канструкцый. Улічваць, што стан праезнай часткі на працягу маршруту можа рэзка змяняцца. Участкі мокрай праезнай часткі могуць чаргавацца з участкамі абледзянелага або заснежанага пакрыцця. Найбольш складанымі ўмовы руху могуць быць на спусках, уздымах і закругленнях, на прадуваных участках дарог. Варта адмовіцца ад здзяйснення рызыкоўных манеўраў, рэзкіх тармажэнняў і перастраенняў, выбіраць стрыманы стыль кіравання, хуткасць руху ў адпаведнасці з умовамі надвор`я і з улікам стану праезнай часткі, вытрымліваць дыстанцыю і бакавы інтэрвал. Быць як мага больш уважлівымі пры праездзе пешаходных пераходаў.

Пешаходам рэкамендуем праяўляць асцярожнасць пры перасячэнні праезнай часткі нават па пешаходным пераходзе. З прычыны магчымага абледзянення тратуараў акуратна набліжайцеся да краю праезнай часткі. Памятаеце, што аўтамабіль немагчыма спыніць імгненна, асабліва на мокрай, слізкай дарозе. Ідзіце на пешаходны пераход, толькі загадзя пераканаўшыся, што кіроўцы паспелі спыніцца і вас прапускаюць. У выпадку недастатковай бачнасці і ў цёмны час сутак вызначайце сябе святлоадбіўнымі элементамі.

Нарады ДАІ гатовы да аказання дапамогі кіроўцам і пешаходам, якія трапілі ў цяжкую сітуацыю, а таксама да арганізацыі аб`ездаў закрытых для руху участкаў і ажыццяўленню рэгулявання ў складаных месцах.

Сяргей Расолька
Звязда, 6 лютага 2019 
 
Дата публикации:06.02.2019
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:70
 
Ключевые слова:
Безопасность Дорожное движение
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме