https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларуская чыгунка абнавіла парк пасажырскіх вагонаў


На станцыю Мінск-Пасажырскі прыбылі 14 плацкартных вагонаў вытворчасці Цвярскога вагонабудаўнічага завода.
У бліжэйшы час яны будуць задзейнічаны на самых запатрабаваных напрамках у зносінах з Расійскай Федэрацыяй, паведамілі ў прэс-цэнтры магістралі.

Плацкартавыя вагоны разлічаны на рух з хуткасцю да 160 км/г. Яны маюць сучасны інтэр`ер, прыстаўна-ссоўныя ўваходныя дзвяры і рассоўныя дзверы міжвагонных пераходаў, аўтаматычную сістэму адкрыцця, закрыцця і блакіроўкі. У вагонах устаноўлены кандыцыянеры, экатуалеты, сістэмы абеззаражання вады і паветра, відэаназірання і кантролю бяспекі ў дарозе. У салонах 54 спальных месцы. Кожны пасажыр можа скарыстацца персанальнай разеткай або USB-раздымамі для зарадкі мабільных прылад. Тэрмін службы гэтых вагонаў да 40 гадоў.

Да канца чэрвеня на Беларускую чыгунку паступяць 16 купэйных вагонаў. З якіх 8 абсталяваны купэ для перавозкі асоб з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі, а таксама асоб, якія іх суправаджаюць.

Сяргей Расолька
Звязда, 11 чэрвеня 2019
 
Дата публикации:11.06.2019
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:285
 
Ключевые слова:
Беларуская чыгунка Парк вагонов
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме