https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Беларуская чыгунка прэзентуе свой патэнцыял у Швецыі


Мерапрыемства арганізавана Латвійскай чыгункай у Швецыі, паведамілі ў прэс-цэнтры БЧ.
Дэлегацыя Беларускай чыгункі на чале з першым намеснікам начальніка БЧ Ігарам Шылавым прымае ўдзел у міжнародных мерапрыемствах па супрацоўніцтве ў транспартнай сферы паміж Беларуссю, Латвіяй і Скандынавіяй. Беларусь звязваюць цесныя эканамічныя сувязі з краінамі Балтыі і Скандынавіі. 

Чыгуначным транспартам беларускія кампаніі экспартуюць у Літву, Латвію і Эстонію такія тавары, як мінеральныя ўгнаенні, нафтапрадукты, лясныя і будаўнічыя грузы, чорныя металы і г.д. 

У Швецыю, Данію, Нарвегію і Фінляндыю праз балтыйскія парты паступаюць беларускія мінеральныя ўгнаенні, прадукты харчавання, торф, чорныя металы, прадукцыя дрэваапрацоўкі.

У час прэзентацыі патэнцыялу БЧ Ігар Шылаў адзначыў некалькі важных лагістычных праектаў: паязды Беларусь - Румынія, Containerships Train і Мінск - Рыга. Іх аб`ядноўвае дакладны расклад курсіравання, высокая маршрутная скорасць, канкурэнтаздольныя тарыфныя стаўкі, узгодненая тэхналогія пропуску і апрацоўкі на граніцы.

Кантэйнерны поезд Беларусь - Румынія па перавозцы шчэпак курсіруе з сакавіка 2019 года і арганізаваны даччынай лагістычнай кампаніяй Беларускай чыгункі "Белінтэртранс - транспартна-лагістычны цэнтр" сумесна з чыгункамі Беларусі, Украіны і Румыніі, а таксама аператарамі Rail Cargo Logistics са Славеніі і "ЗахідТрансСэрвіс" з Украіны.

У ліпені гэтага года стартаваў яшчэ адзін лагістычны праект - кантэйнерны поезд Containerships Train у зносінах Літва - Беларусь - Украіна. Ён рэалізуецца кампаніямі "Белінтэртранс - транспартна-лагістычны цэнтр", чыгункамі Літвы, Беларусі і Украіны, а таксама аператарамі ТАА Containerships і ЗАТ Intermodal Container Serviсe.

У сваім выступленні Ігар Шылаў звярнуў увагу на найбольш паспяховы і маштабны сумесны праект - грузавы экспрэс-поезд Мінск - Рыга - Мінск. Ён курсіруе з пачатку 2018 года, а агульны час у дарозе скарочаны з 40 гадзін да 20 гадзін з улікам кантрольных аперацый на беларуска-латвійскай граніцы. Усяго прайшло ўжо больш за 1100 паяздоў.

Беларуская і Латвійская чыгункі цяпер працуюць над мемарандумам аб далучэнні да праекта Украінскай чыгункі па запуску грузавога экспрэс-поезда Рыга - Мінск - Кіеў - Адэса. Гэта дасць магчымасць стварыць надзейную чыгуначную артэрыю, якая злучае Балтыйскае і Чорнае мора.

Ігар Шылаў заклікаў лагістычныя кампаніі Швецыі далучацца да праекта, падкрэсліўшы, што БЧ гатова прапанаваць выгадныя тарыфныя ўмовы, скорасць дастаўкі, празрысты расклад і інш.

Сярод праектаў, якія Беларуская чыгунка гатова прапанаваць сёння, адзначаны чыгуначныя перавозкі ў зносінах Кітай - Еўропа - Кітай. 

Па тэрыторыі Беларусі праходзіць больш за 90 працэнтаў усіх чыгуначных сухапутных перавозак з Кітая ў Еўропу і ў зваротным напрамку.

Кожныя суткі па маршруце Шаўковага шляху праз Беларусь курсіруе 12-14 кантэйнерных паяздоў. Яны ўжо ідуць з 60 гарадоў Кітая ў напрамку 50 гарадоў 15 еўрапейскіх краін. 

Значны патэнцыял развіцця перавозак у зносінах Кітай - Скандынавія і Беларусь - Скандынавія ў кітайскага-беларускага індустрыяльнага парка "Вялікі камень".

2 снежня 2019, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:02.12.2019
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:261
 
Ключевые слова:
Беларуская чыгунка Контейнерные перевозки Логистика Швеция Прибалтика
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме