https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Дзіцячая чыгунка імя Заслонава 9 ліпеня адкрые 65-ы юбілейны сезон


Пасажыры праедуць па традыцыйным маршруце — ад станцыі Заслонава праз станцыю Піянерская да станцыі Сасновы Бор і назад.
Першы цягнік «Сталічны экспрэс» адправіцца з перона станцыі Заслонава 9 ліпеня ў 11.00. 

Як паведамляе прэс-цэнтр Беларускай чыгункі, у летнім сезоне-2020 цягнік будзе курсіраваць па серадах, чацвяргах і пятніцах з 11.00 да 14.09 і рабіць чатыры рэйсы (у 11.00, 11.38, 12.57, 13.35), а па суботах і нядзелях — з 11.00 да 16.04 і рабіць шэсць рэйсаў (у 11.00, 11.38, 12.57, 13.35, 14.52, 15.31).

У верасні здзейсніць падарожжа на «Сталічным экспрэсе» можна будзе па суботах і нядзелях з 11.00 да 16.04. Цягнік будзе рабіць шэсць рэйсаў (у 11.00, 11.38, 12.57, 13.35, 14.52, 15.31).

Завершыцца 65-ы юбілейны сезон 20 верасня.

З мэтай захавання здароўя юных пасажыраў, прафілактыкі распаўсюджвання вірусных інфекцый, а таксама стварэння камфортных умоў праезду ў цягніку «Сталічны экспрэс» прадугледжана рассадка з улікам сацыяльнай дыстанцыі. Акрамя таго, на працягу ўсяго дня штогадзінна будзе праводзіцца санітарная апрацоўка рухомага саставу.

Навінкай 65-га юбілейнага сезону стала магчымасць набыцця білетаў на цягнік «Сталічны экспрэс» праз інтэрнэт-сэрвіс па продажы квіткоў ByCard. Таксама квіткі можна набыць у касе на вакзале станцыі Заслонава Дзіцячай чыгункі (пр. Незалежнасці, 86).

Кошт праезду складае чатыры рублі.

Больш падрабязную інфармацыю аб рабоце Дзіцячай чыгункі можна атрымаць па тэлефоне ў Мінску 237-65-75, а таксама на сайце Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі.

Дзіцячая чыгунка запрашае мінчан і гасцей сталіцы здзейсніць займальнае падарожжа на цягніку «Сталічны экспрэс» і атрымаць незабыўныя ўражанні.

Сяргей Расолька
Звязда, 28 чэрвеня 2020
 
Дата публикации:28.06.2020
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:337
 
Ключевые слова:
Беларуская чыгунка Детская железная дорога Мінск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме