https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Пункт пропуску "Відзы" на граніцы з Літвой стаў міжнародным


Пункт пропуску "Відзы" ("Твярачус") з 2 ліпеня стаў міжнародным пунктам пропуску. Гэта прадугледжана ўказам ад 22 красавіка 2020 года нумар 139, паведамілі ў Дзяржаўным мытным камітэце.
"Разам з тым ад Літвы атрымана паведамленне аб тым, што з-за мерапрыемстваў, звязаных з надзвычайным становішчам дзяржаўнага ўзроўню, пункт пропуску "Твярачус" ("Відзы") застанецца закрытым для перасячэння граніцы да 24.00 16 ліпеня, калі ўрадам не будуць прыняты іншыя рашэнні", - адзначылі ў ДМК.

Інфармацыю аб даце пачатку фактычнага пропуску асоб, тавараў і транспартных сродкаў праз гэты пункт пропуску Дзяржаўны мытны камітэт размесціць дадаткова.

2 ліпеня 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:02.07.2020
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:264
 
Ключевые слова:
Відзы Граница Таможня Литва
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме