У літоўскіх пунктах пропуску «Мядзінінкай» (сумежны «Каменны Лог») і «Шальчынінкай» («Беняконі») афармленне грузавога транспарту сумежным бокам не ажыццяўляецца.
На выезд афармленне спынена з 9.00, на ўезд — з 12.00. Пра прычыны літоўскі бок не паведамляў.
«Цяпер праз „Каменны Лог“ і „Беняконі“ з Беларусі спрабуюць выехаць каля 1 тыс. транспартных сродкаў. Аб аднаўленні руху праз беларуска-літоўскі ўчастак граніцы будзе паведамлена дадаткова», — адзначылі ў прэс-службе.
У ДПК просяць перавозчыкаў, якія ідуць праз беларуска-літоўскую граніцу, улічваць існуючыя абставіны.
Звязда, 19 лістапада 2024