https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Мінску з’явіцца сіняя разметка — цікавы эксперымент


У Мінску зоны платнай паркоўкі вырашылі зрабіць больш прыкметнымі. Разметка ў некаторых месцах цяпер будзе сіняга колеру.
Як расказалі ў сталічнай Дзяржаўтаінспекцыі, пакуль гэта эксперымент. Наносіць новую разметку пачнуць вясной. Прычым будуць выкарыстоўваць не толькі эмаль, але і пластык.

Начальнік упраўлення ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Сяргей Бабіч у інтэрв’ю агенцтву «Минск-Новости» нагадаў, што ў Правілах дарожнага руху для абазначэння гарызантальнай разметкі прадугледжваюцца белы, жоўты і чырвоны колеры.

«Мы ж па ўзгадненні з галоўным упраўленнем ДАІ МУС Беларусі ў тэставым рэжыме пачнем прымяняць яшчэ і сіні колер. У многіх краінах і, у прыватнасці, у некаторых гарадах Расійскай Федэрацыі такое ўжо практыкуецца», — сказаў ён.

На думку прадстаўніка Дзяржаўтаінспекцыі, сіняя разметка дапаможа арыентавацца, калі кіроўца не звярнуў увагі на дарожны знак.

Зараз на платных паркоўках Мінска могуць размясціцца больш за 560 аўтамабіляў. У будучыні колькасць машына-месцаў плануецца павялічыць да 10 тыс.

Звязда, 14 студзеня 2025
 
Дата публикации:14.01.2025
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:20
 
Ключевые слова:
Дорожная разметка Платная парковка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме