https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


"Белавія" аб`явіла аб скідках на ўсе прамыя рэгулярныя рэйсы


"Белавія" аб`явіла аб скідках 50 працэнтаў ад тарыфу, паведамілі ў прэс-службе авіяперавозчыка.
Цэны зніжаны на ўсе прамыя рэгулярныя рэйсы з Мінска, Гомеля, Брэста і назад.

Каб купіць білет, трэба зайсці на сайт "Белавія", пазначыць патрэбны маршрут і знайсці тарыфны брэнд "ПРОМА". У авіякампаніі ўдакладнілі, што білеты па спецыяльнай цане можна купіць 30 студзеня.  Пры гэтым перыяд падарожжа можа быць з 30 студзеня па 31 сакавіка.

Скідка распаўсюджваецца пры куплі білетаў тарыфнага брэнда "ПРОМА", але не распаўсюджваецца на таксы і зборы.

Білет, набыты па такім тарыфе, вяртанню і абмену не падлягае. Максімальны тэрмін знаходжання ў пункце назначэння для тарыфаў па маршруце туды-назад - адзін месяц.

Пры выкарыстанні білета трэба захоўваць чарговасць маршруту, пачынаючы з першага аэрапорта адпраўлення. Калі білет не выкарыстаны на першым участку, то месцы анулююцца па ўсім далейшым маршруце. Напрыклад, калі набыты прамабілет Мінск-Масква-Мінск, але потым вырашылі ехаць у Маскву на машыне, паляцець назад у Мінск па набытым білеце не атрымаецца. Пры гэтым грошы за білет не вяртаюцца.

30 студзеня 2025, Мінск
Настасся Казлова - БЕЛТА
 
Дата публикации:30.01.2025
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:54
 
Ключевые слова:
Авиаперевозки Белавиа Скидки
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме