Парушальніка мяжы — 27-гадовага мужчыну — на чыгуначнай станцыі знайшлі мінскія мытнікі. Ён ехаў з Літвы ў адным з парожніх вагонаў чыгуначнага саставу Кена — Маладзечна.
Амерыканца аператыўна затрымала трывожная група мытні ва ўзаемадзеянні з супрацоўнікамі Маладзечанскага РАУС і ваенізаванай аховы БЧ.
«Для далейшых разборак парушальнік перададзены органам пагранічнай службы», — расказалі ў ДМК.
Звязда, 31 сакавіка 2025