https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


У Нацыянальным аэрапорце Мінск прапануюць новае экспрэс-тэставанне на COVID-19


З 1 кастрычніка ў Нацыянальным аэрапорце Мінск можна прайсці экспрэс-тэставанне на COVID-19 новым метадам імунахраматаграфічнага аналізу (ІХА), паведамілі ў прэс-службе паветранай гавані.
З дапамогай гэтага метаду вызначаюць антыген каранавіруснай інфекцыі (SARS-CoV-2) гэтак жа як і пры даследаванні метадам ПЦР. Матэрыял для даследавання - мазок з насаглоткі.

Як падкрэслілі ў прэс-службе, галоўнай перавагай тэста з`яўляецца хуткасць выяўлення інфекцыі. Для атрымання рэзультату дастаткова 15-20 мін.

Прайсці тэставанне на наяўнасць каранавіруснай інфекцыі могуць усе жадаючыя. Для беларусаў цана тэсту складае Br43,6, для замежных грамадзян - Br47,6. Забор матэрыялу для даследавання праводзіцца нашча або як мінімум праз 1,5 гадзіны пасля прыёму ежы, курэння.

Пункт тэставання размешчаны ў 5-6 сектары ў агульнадаступнай зоне да праходжання перадпалётных працэдур у зоне вылету.

У аэрапорце адзначылі, што вынікі экспрэс-тэставання метадам ІХА не падыдуць для выезду ў тыя краіны, пасля прыбыцця ў якія патрабуецца прадаставіць тэст на COVID-19 метадам ПЦР.

"У прыватнасці, для ўезду ў Расію беларусам неабходна прад`явіць адмоўны вынік лабараторнага даследавання на COVID-19 метадам ПЦР, выкананы не раней як за 72 гадзіны да прыбыцця на тэрыторыю РФ. А для ўезду ва Узбекістан падыходзіць тэст метадам ІХА, выкананы ў пункце тэставання ў Нацыянальным аэрапорце Мінск", - растлумачылі ў прэс-службе.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне: 8 (017) 279-13-57 (пункт тэсціравання), а таксама па электронным адрасе: covid-minsk1@minsksanepid.by.

1 кастрычніка 2020, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:01.10.2020
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:275
 
Ключевые слова:
Коронавирус Пандемия Экспресс-тестирование Авиаперевозки Мінск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме