https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


"Белавія" выконвае рэгулярныя рэйсы ў 21 аэрапорт дзесяці дзяржаў


Аб гэтым заявіў намеснік прэм`ер-міністра Анатоль Сівак у час сумеснага пасяджэння Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі.
"У сферы паветранага транспарту падпісана міжурадавае пагадненне з Расійскай Федэрацыяй аб спагнанні аэранавігацыйных і аэрапортавых збораў і тарыфаў, рэалізацыя якога дазволіць з 1 студзеня 2025 года забяспечыць аднолькавыя тарыфныя ўмовы пры аказанні паслуг аэрапортаў і аэранавігацыйных паслуг эксплуатантам паветраных суднаў абедзвюх дзяржаў", - сказаў Анатоль Сівак.

Максімальна задзейнічаны флот пасажырскіх паветраных суднаў авіякампаніі "Белавія" па ўсіх адкрытых напрамках, падкрэсліў віцэ-прэм`ер. "Прадаўжаецца работа па развіцці ўсходняга і паўднёвага напрамкаў палётаў для ажыццяўлення рэгулярных паветраных пасажырскіх перавозак. Рэгулярныя рэйсы выконваюцца ў 21 аэрапорт 10 дзяржаў", - дадаў ён.

25 кастрычніка 2023, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:25.10.2023
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:173
 
Ключевые слова:
Авиаперевозки Белавиа
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме