https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


За хабар супрацоўнікам ДАІ затрымана нецвярозая жанчына-кіроўца


У Смаргонскі РАУС паступіла паведамленне, што аўтамабілем Renault Laguna пашкоджана чатыры пралёты агароджы. Кіроўца з месца здзяйснення ДТЗ уцёк.
Пры правядзенні аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў кіроўцу аўтамабіля ўстанавіць не ўдалося. Аднак пасля паўторнага выбыцця на месца здарэння аказалася, што віноўніца ДТЗ сама прыехала да ўладальніцы дома, каб урэгуляваць пытанне мірна.

У інспектараў ДАІ ўзніклі падазрэнні, якія датычаліся фізічнага стану 36-гадовай жанчыны. Для медыцынскага агляду яе павезлі ва ўстанову аховы здароўя. Як паведамляе аддзяденне інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гродзенскаг аблвыканкама, па дарозе грамадзянка перадала інспектару ДАІ ў якасці хабару 50 еўра, якія паклала паміж сядзеннямі.

Інспектар ДАІ папярэдзіў жанчыну аб крымінальнай адказнасці за дачу хабару, аднак грамадзянка працягнула настойваць на сваім. Пасля гэтага на месца была выклікана следча-аператыўная група.

Дзеянні жанчыны следчымі кваліфікаваны па артыкуле «замах на дачу хабару». За дадзенае злачынства ёй пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі.

Сяргей Расолька
Звязда, 20 лістапада 2023
 
Дата публикации:20.11.2023
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:98
 
Ключевые слова:
Криминал Дорожное движение Коррупция Происшествия Смаргонь
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме