https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Пенсіянерка з Віцебска пазбавілася больш як Br1,7 тыс., стаўшы ахвярай фішынгу


Пенсіянерка з Віцебска трапілася на фішынгавы выкрут зламыснікаў і пазбавілася больш як Br1,7 тыс. Паведамляе Першамайскі РАУС Віцебска.
Ахвярай падману стала 73-гадовая жыхарка абласнога цэнтру. Яна заўважыла ў сацыяльнай сетцы аб’яву аб тым, што адзін з буйных банкаў дорыць трымальнікам карт па Br200. Пасля таго як жанчына перайшла па спасылцы, яна апынулася на сайце-клоне банка. Не заўважыўшы падмены, пенсіянерка ўвяла персанальныя даныя і ідэнтыфікацыйны нумар свайго пашпарта. Неўзабаве за некалькі транзакцый з яе карты спісалася Br1780.

Бясплатныя падарункі, выйгрышы, магчымасць атрымаць маментальны даход — сярод самых папулярных спосабаў падману ў любой сацсетцы. Аддзяленне па супрацьдзеянні кіберзлачыннасці Першамайскага РАУС Віцебска нагадвае грамадзянам аб гранічнай уважлівасці. Не трэба пераходзіць па спасылках ад неправераных крыніц, уводзіць персанальныя даныя або перадаваць незнаёмым людзям свае паролі і разавыя коды доступу.

Звязда, 6 лютага 2024
 
Дата публикации:06.02.2024
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:196
 
Ключевые слова:
Мошенничество Фишинг Криминал Киберпреступность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме