https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларуская чыгунка правядзе эксперымент па праходжанні пагранічных і мытных працэдур пасажырамі цягніка Мінск — Вільнюс на мінскім вакзале


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе чыгункі.
Беларуская чыгунка правядзе 12 красавіка эксперымент па праходжанні пагранічных і мытных працэдур пасажырамі цягніка № 805 Мінск — Вільнюс і № 806 Вільнюс — Мінск не ў дарозе, а на станцыі Мінск-Пасажырскі.

Цяпер кантроль ажыццяўляецца ў дарозе на ўчастку Маладзечна — Гудагай.

У ходзе планаванага эксперыменту кантроль будзе ажыццяўляцца да адпраўлення і пасля прыбыцця цягніка на станцыю адпаведна. Ад Мінска да Вільнюса і назад цягнік будзе рухацца без прыпынкаў для высадкі і пасадкі пасажыраў на станцыях Маладзечна і Гудагай.

Беларуская чыгунка звяртае ўвагу пасажыраў, што пасадка ў цягнік № 805 Мінск — Вільнюс на станцыі Мінск-Пасажырскі ў гэты дзень пачнецца ў 7.15 і скончыцца ў 7.45. Цягнік адправіцца са станцыі ў 8.00. У перыяд з 7.15 да 8.00 супрацоўнікамі памежных і мытных органаў будуць праводзіцца неабходныя кантрольныя мерапрыемствы.

Пасля прыбыцця цягніка № 806 Вільнюс — Мінск на станцыю Мінск-Пасажырскі (у 21.40) таксама будзе ажыццёўлены памежна-мытны кантроль.

Доступ да цягнікоў на станцыі Мінск-Пасажырскі будзе абмежаваны для асоб без квіткоў.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 22 сакавіка 2017
 
Дата публикации:22.03.2017
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:976
 
Ключевые слова:
Литва Вільня Беларуская чыгунка Граница Таможня
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме