https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Нацыянальны аэрапорт Мінск вызначыў самыя пунктуальныя авіякампаніі


Конкурс "Самая пунктуальныя авіякампанія" праводзіцца з лютага ў дзвюх намінацыях у залежнасці ад частаты рэйсаў.
Як паведамляецца на сайце аэрапорта, па выніках працы ў намінацыі "Авіякампаніі, якія выконваюць 100 і больш рэйсаў штомесяц" самымі пунктуальнымі перавозчыкамі прызнаны: за люты — кампанія "Міжнародныя авіялініі Украіны" з паказчыкам пунктуальнасці 88%, якая выканала 95 са 108 рэйсаў без затрымак; за сакавік — авіякампанія "ЮТэйр" з паказчыкам пунктуальнасці 91,9%, якая выканала 114 са 124 рэйсаў без затрымак.

У намінацыі "Авіякампаніі, якія выконваюць менш за 100 рэйсаў штомесяц" самымі пунктуальныя перавозчыкамі прызнаны: за люты — AirBaltic з паказчыкам пунктуальнасці 100%, якая выканала 26 з 26 рэйсаў без затрымак; за сакавік — авіякампанія LOT з паказчыкам пунктуальнасці 93,2%, якая выканала 41 з 44 рэйсаў без затрымак.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 25 красавіка 2016
 
Дата публикации:25.04.2016
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:942
 
Ключевые слова:
Аэропорт Авіаперевозкі Конкурс Мінск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме