https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


"Белавія" знізіла кошт квіткоў шляхам памяншэння памераў паліўных збораў


ААТ "Авіякампанія "Белавія" знізіла кошт авіябілетаў для сваіх пасажыраў.
"Чарговым крокам у гэтым напрамку з`яўляецца памяншэнне з 10 сакавіка памеру паліўнага збору ў сувязі са зменай сусветных коштаў на авіяпаліва", — паведаміла прэс-служба авіяперавозчыка.

Так, кошт паліўнага збору ў Амстэрдам, Лондан, Парыж, Прагу і іншыя еўрапейскія напрамкі паменшыцца з 25 еўра да 15. На рэйсы з Мінска ў пункты Казахстана кошт зменіцца з 30 еўра да 15 (у адзін бок). Такім чынам, кошт пералёту знізіцца на гэтых кірунках у дыяпазоне ад 20 да 30 еўра на чалавека ў абодва бакі. Паліўны збор не спаганяецца з дзяцей ва ўзросце да двух гадоў.

"Авіякампанія будзе працягваць сачыць за сітуацыяй на рынку і своечасова рэагаваць на любыя значныя змены ў авіяцыйнай індустрыі, імкнучыся прапаноўваць прывабныя ўмовы перавозкі", — пракаментаваў генеральны дырэктар ААТ "Авіякампанія "Белавія" Анатоль Гусараў.

На працягу 2015 года "Белавія" знізіла ў сярэднім на 20% кошт сваіх авіябілетаў.

Авіякампанія "Белавія" — найбуйнейшы авіяперавозчык Беларусі, створаная 5 сакавіка 1996 года. Базуецца ў нацыянальным аэрапорце Мінск і ажыццяўляе рэгулярныя рэйсы ў 46 аэрапортаў 27 краін Еўропы і Азіі. Флот авіякампаніі налічвае 27 паветраных суднаў (два Boeing 737-800, шэсць Boeing 737-500, восем Boeing 737-300, два Embraer-175, два Embraer-195, чатыры CRJ-100/200, тры Ту-154М).

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 11 сакавіка 2016
 
Дата публикации:11.03.2016
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:848
 
Ключевые слова:
Белавиа Авиаперевозки Тариф Билет
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме