https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Распрацоўка тэхніка-эканамічнага абгрунтавання для праекта па аднаўленні воднага шляху на ўчастку Днепр-Вісла завершыцца ў 2015 годзе


Праект рэалізуецца па праграме трансгранічнага супрацоўніцтва "Польшча-Беларусь-Украіна" на 2007-2013 гады і фінансуецца Еўрапейскім саюзам.
Распрацоўка тэхніка-эканамічнага абгрунтавання (ТЭА) для праекта "Аднаўленне магістральнага воднага шляху Е-40 на ўчастку Днепр-Вісла: ад стратэгіі да планавання" завершыцца ў 2015 годзе. Аб гэтым паведаміў 15 красавіка на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў, на якім разглядаўся ў тым ліку ход рэалізацыі Дзяржпраграмы развіцця транспартнага патэнцыялу Беларусі на 2011-2015 гады, міністр транспарту і камунікацый Анатоль Сівак.

Кіраўнік Мінтранса адзначыў, што сёння ў транзіце краіны не задзейнічаны водны транспарт. "Аднак у ходзе рэалізацыі праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі "Аднаўленне магістральнага воднага шляху Е-40 на ўчастку Днепр-Вісла: ад стратэгіі да планавання" 29 студзеня 2015 года ў Мінску падпісаны кантракт на распрацоўку тэхніка-эканамічнага абгрунтавання аднаўлення воднай магістралі Е-40", - дадаў ён.

Вывучэннем пытання аднаўлення суднаходства па ўсёй працягласці воднай магістралі займаўся міжнародны кансорцыум на чале з Марскім інстытутам у Гданьску (Польшча).

Паводле слоў Анатоля Сівака, правядзенне даследаванняў па распрацоўцы ТЭА і яго ацэнкі міжнароднымі экспертамі павінна завяршыцца ў 2015 годзе. "Рэалізацыя праекта па аднаўленні воднага шляху Е-40 дасць магчымасць стварыць хуткі і танны шлях для экспарту беларускай прадукцыі, а таксама для транзіту грузаў з Польшчы ва Украіну і ў адваротным напрамку", - падкрэсліў міністр.

Праект "Аднаўленне магістральнага воднага шляху Е-40 на ўчастку Днепр-Вісла: ад стратэгіі да планавання" рэалізуецца па праграме трансгранічнага супрацоўніцтва "Польшча-Беларусь-Украіна" на 2007-2013 гады і фінансуецца Еўрапейскім саюзам. Міжнародная тэхнічная дапамога на першым этапе складае 900 тыс. еўра. Праект ажыццяўляецца ў партнёрстве з рэгіянальнымі органамі ўлады, арганізацыямі ў галіне кіравання воднымі рэсурсамі і грамадскімі арганізацыямі Беларусі, Польшчы і Украіны пры падтрымцы Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі, Міністэрства інфраструктуры Польшчы і Міністэрства транспарту і сувязі Украіны.

15 красавіка 2015, Мінск
Таццяна Грыгаровіч - БЕЛТА
 
Дата публикации:15.04.2015
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:1353
 
Ключевые слова:
Польша Украина Водный транспорт Евросоюз
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме