https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі нагадвае, што з гэтага года ў краіне дзейнічаюць новыя патрабаванні да змесціва аўтамабільных аптэчак


Пастановай Міністэрства аховы здароўя № 80 ад 4 снежня 2014 года ўстаноўленыя пералікі аптэчак першай дапамогі і хуткай медыцынскай дапамогі, а таксама рэчаў, што туды ўваходзяць.
У МУС звяртаюць увагу на тое, што аўтааптэчка зараз галоўным чынам арыентаваная на аказанне першай дапамогі пры траўмах у экстранных сітуацыях на дарогах: зрабіць перавязку, спыніць крывацёк і давезці пацярпелага да бліжэйшай медустановы аховы здароўя. Таму таблетак валідолу, аспірыну і д.т. п. у аптэчцы больш няма. Такія прэпараты перагружаюць яе і да таго ж хутка прыходзяць у непрыгоднасць, адзначаецца ў паведамленні. 

У аптэчку першай дапамогі для аснашчэння транспартных сродкаў зараз уваходзяць: амонія раствор 10% (упакоўка — 1 мл № 10 ці флакон — 10 мл (40 мл)), ёду спіртавы раствор 5% (флакон — 10 мл (40 мл) ці ўпакоўка — 1 мл № 10), бінты нестэрыльныя 5 м х 5 см і 5 м х 10 см (па дзве ўпакоўкі кожнага памеру), бінт стэрыльны 5 м х 10 см, бінт медыцынскі эластычны нестэрыльны трубчасты № 1, 3, 6, вата гіграскапічная стэрыльная 50,0, жгут для спынення крыві Эсмарха, лейкапластыр бактэрыцыдны 2,5х7,2 см (тры ўпакоўкі) і 4х10 см (6х10 см), лейкапластыр катушачны 1х500 см (2х500 см), нажніцы тупаканцовыя 14 см, пакет гіпатэрмічны ахаладжальны, пальчаткі латэксныя аглядныя нестэрыльныя (стэрыльныя) № 8 (L), сурвэтка стэрыльная памерам 16х14 см (45х29 см) № 1 (чатыры ўпакоўкі). 

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 22 лютага 2015
 
Дата публикации:22.02.2015
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:1021
 
Ключевые слова:
Автоаптечка Безопасность движения Первая помощь
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме