https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Авіякампанія "Белавія" змяняе маршруты самалётаў праз усходнюю Украіну


Пра гэта паведаміў намеснік генеральнага дырэктара па маркетынгу і знешнеэканамічнай дзейнасці прадпрыемства Ігар Чаргінец.
"Рашэнне аб змяненні маршрутаў пры выкананні авіярэсаў праз паветраную прастору усходняй Украіны прынята ў сувязі з катастрофай грамадзянскага самалёта Boeing 777 авіякампаніі "Малайзійскія авіялініі" ў Данецкай вобласці", - растлумачыў ён. Гэта рашэнне будзе актуальна да высвятлення прычын здарэння.

"Цяпер авіяцыйны атрад адпрацоўвае пытанне пераносу рэйсаў", - расказаў намеснік гендырэктара "Белавія". Праз паветраную прастору названай вышэй тэрыторыі, напрыклад, праходзяць авіямаршруты ў Грузію.

Boeing 777 малайзійскіх авіяліній пацярпеў крушэнне ў Данецкай вобласці недалёка ад расійска-ўкраінскай граніцы вечарам 17 ліпеня. Лайнер выконваў рэйс Амстэрдам - Куала-Лумпур. Паведамляецца, што самалёт перад крушэннем знаходзіўся на вышыні большай за 10 тыс. м.

Кіраўніцтва агульнаеўрапейскай арганізацыі дыспетчараў "Еўракантроль" пасля крушэння малайзійскага Boeing распарадзілася закрыць паветраную прастору Украіны для палётаў самалётаў грамадзянскай авіяцыі.

18 ліпеня 2014, Мінск
Таццяна Іванюк - БЕЛТА
 
Дата публикации:18.07.2014
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:1194
 
Ключевые слова:
Авиаперевозки Украина Война Белавиа
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме