https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Гомельскі аўтавакзал услед за "Мінсктрансам" адмяніў рэйсы да Кіева


Пра гэта паведаміў дырэктар аўтавакзала Станіслаў Драпей.
Гомельскі аб`яднаны аўтавакзал услед за ўнітарным прадпрыемствам "Мінсктранс" адмяніў аўтобусныя рэйсы да Кіева (Украіна). Адпраўленне пастаянных кіеўскіх рэйсаў цяпер ажыццяўляецца толькі да Чарнігава па раскладзе.

Такое рашэнне было прынята перавозчыкам пасля цяжкасцей, якія ўзніклі пры руху па тэрыторыі Украіны.

Кіраўнік прадпрыемства ўдакладніў, што ў раскладзе не выключаны карэкціроўкі. Сёння, напрыклад, з-за адсутнасці пасажыраў быў поўнасцю адменены ранішні рэйс Гомель - Кіеў. Таму, перш чым прымаць рашэнне аб паездцы ў гэтым напрамку, трэба напярэдадні ўдакладніць, ці будзе рэйс.

На Гомельскім аўтавакзале пакуль не могуць назваць дату аднаўлення рэйсаў у Кіеў.

20 лютага 2014, Гомель
Алена Сафронава - БЕЛТА
 
Дата публикации:20.02.2014
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:1132
 
Ключевые слова:
Беларусь-Украина Майдан Автоперевозки
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме