https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Мінгарвыканкам устанавіў кошт праязных білетаў на трамвай і метро ў залежнасці ад колькасці паездак


Адпаведнае рашэнне № 279 ад 6 лютага 2014 года апублікавана 27 лютага на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Так, кошт пяці паездак на трамваі або метро складзе 14.700 рублёў, дзесяці — 28.500, дваццаці — 55.800, трыццаці — 81.900, сарака — 106.800, пяцідзесяці — 130.500, шасцідзесяці — 153.000 рублёў. Зараз месячны праязны-радыёкарта на метро разлічаны на 120 паездак.

Рашэнне набывае моц 28 лютага.

Як паведамлялася раней, 1 красавіка гэтага года праязныя білеты на грамадскі транспарт у Мінску будуць прадавацца толькі на бескантактных смарт-картах (БСК). Паводле слоў начальніка КУП "Мінскі метрапалітэн" Расціслава Юрэні, гэта будзе карта, "сумешчаная з усімі відамі транспарту. Гэта значыць тыя паперкі, якія выдаюцца дадаткова да нашых білетаў на метро на пластыкавых картах, знікнуць. Уся інфармацыя па білеце будзе заганяцца на чып адной радыёкары".

Ён нагадаў, што ўстаноўка счытвальных прылад зараз актыўна вядзецца на наземным транспарце. Юрэня таксама паведаміў, што 1 сакавіка пачнецца ўкараненне інфакіёскаў для папаўнення БСК. "Сёння ў тэставым рэжыме запускаем адзін інфакіёск на станцыі "Плошча Леніна". Можна будзе, прыклаўшы банкаўскую карту і БСК, папоўніць яе сродкамі на колькасць паездак або на пэўны тэрмін", — сказаў ён.

Акрамя таго, з 1 красавіка БСК можна будзе не здаваць, а папаўняць у пунктах продаж. З гэтай даты таксама выводзяцца з абарачэння карты з магнітнай стужкай.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 27 лютага 2014
 
Дата публикации:27.02.2014
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:1367
 
Ключевые слова:
Проезд
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме