https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


БЧ узмоцніць кантроль за безбілетнікамі ў паяздах рэгіянальных ліній эканомкласа


Аб гэтым паведамілі ў прэс-цэнтры Беларускай чыгункі.
Беларуская чыгунка ў бліжэйшы час узмоцніць кантроль за безбілетным праездам у паяздах рэгіянальных ліній эканомкласа.

"Пройдзе дэкада кантролю на ўсіх аддзяленнях чыгункі. Графік праверак наяўнасці праязных дакументаў пабудаваны такім чынам, каб максімальна пракантраляваць сітуацыю ў паяздах рэгіянальных ліній эканомкласа", - адзначылі спецыялісты чыгункі. У рэйдах прымуць удзел кантралёры-рэвізоры сумесна з работнікамі ваенізаванай аховы і супрацоўнікамі транспартнай міліцыі. Акрамя таго, на станцыях адпраўлення і абароту паяздоў будзе праводзіцца перонны кантроль наяўнасці ў грамадзян праязных дакументаў.

У прэс-цэнтры звярнулі ўвагу, што ў час дэкады кантролю БЧ правядзе маніторынг пасажырапатоку.

6 жніўня 2014, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:06.08.2014
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:1407
 
Ключевые слова:
Беларуская чыгунка Пассажиры
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме