https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Будаўніцтва Мінскага метрапалітэна — адно з самых эканамічных на постсавецкай прасторы і ў Еўропе


Аб гэтым паведаміў на прэс-канферэнцыі 19 жніўня ў Мінску начальнік унітарнага прадпрыемства "Дырэкцыя па будаўніцтве Мінскага метрапалітэна" Павел Царун.
Поўная комплексная схема развіцця Мінскага метрапалітэна ўключае ў сябе чатыры лініі падземкі з 58 станцыямі працягласцю каля 77 кіламетраў.

Ён паведаміў, што ўжо вядзецца падрыхтоўка тэрыторыі да будаўніцтва першай чаргі трэцяй лініі метро. Як паведамлялася раней, трэцяя лінія злучыць паўночныя і паўднёвыя раёны горада з цэнтрам. Першы ўчастак трэцяй лініі, які складаецца з чатырох станцый, плануецца адкрыць у 2017 годзе. Тут будзе створаны так званы транспартны трохвугольнік, што дазволіць разгрузіць дзейны перасадачны вузел "Купалаўская" — "Кастрычніцкая". З адкрыццём новага ўчастка метро з`явяцца дадатковыя перасадачныя вузлы "Фрунзенская" — "Юбілейная" і "Плошча Леніна" — "Вакзальная". Трэцяя лінія будзе мець працягласць 17,2 км і налічваць 14 станцый.

Згодна з першапачатковымі планамі, 1-я чарга трэцяй лініі павінна была складацца з сямі станцый: "Слуцкі Гасцінец", "Немаршанскі сад", "Аэрадромная", "Кавальская Слабада", "Вакзальная", "Плошча Францішка Багушэвіча" і "Плошча Юбілейная". Іх планавалася пабудаваць да 2017 года. Але затым было аб`яўлена, што да 2017 года будуць пабудаваныя толькі чатыры станцыі: "Кавальская Слабада", "Вакзальная", "Плошча Францішка Багушэвіча" і "Плошча Юбілейная".

Царун таксама расказаў аб планах будаўніцтва чацвёртай лініі метро, якая будзе складацца з 12 станцый і злучыць "Чыжоўка-Арэну" і "Мінск-Арэну" праз Серабранку і Трактарны завод. На гэтым участку будуць пабудаваныя перасадачныя вузлы з трыма першымі лініямі. "Тым самым Мінск дасягне максімальнай камфортнасці пры перамяшчэнні грамадзян да цэнтральнай часткі ад раёнаў каля кальцавой дарогі", — сказаў начальнік прадпрыемства.

Паводле яго слоў, будаўніцтва Мінскага метрапалітэна — адно з самых эканамічных на постсавецкай прасторы і ў Еўропе. Кошт складае ад 40 да 60 млн. долараў за адзін кіламетр.

З купляй механізаванага праходчага шчыта хуткасць пракладкі Мінскага метрапалітэна павялічыцца ў пяць-шэсць разоў — да 300-350 метраў у месяц, паведаміў Павел Царун.

"Вясной генпадрадчыкам "Мінскметрабуд" быў падпісаны кантракт з французскай кампаніяй на пастаўку шчыта, і цяпер гэты механізаваны комплекс закуплены. Пры павелічэнні хуткасці мы яшчэ дасягаем і мінімальнай прасадкі паверхні грунту да аднаго сантыметра. Фактычна жыхары не заўважаць, дзе праходзіць траса метро", — падкрэсліў Царун.

БелаПАН, 19 жніўня 2014
 
Дата публикации:19.08.2014
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:1349
 
Ключевые слова:
Строительство Мінск Метрополитен
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме