https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Нацыянальны аэрапорт Мінск рэкамендуе прыязджаць у аэравакзальны комплекс на грамадскім транспарце


Пра гэта паведамляецца на афіцыйным сайце аэрапорта.
У сувязі з ускладненнем руху аўтатранспарту з-за будаўніча-мантажных работ адміністрацыя Нацыянальнага аэрапорта Мінск рэкамендуе па магчымасці планаваць свае паездкі ў аэрапорт на грамадскім транспарце.

Як растлумачылі ў прэс-цэнтры аэрапорта, цяпер часова спынены рух транспарту ў зонах вылету і прылёту аэрапорта, дзе пачаліся работы цяжкай будаўнічай тэхнікі. Таксама ўскладнены праезд па прывакзальнай плошчы ў раёнах, непасрэдна прылеглых да будынка аэравакзала, у тым ліку і на эстакадзе. Гэтыя абмежаванні ўведзены для забеспячэння неабходнай бяспекі пасажыраў, а таксама асоб, якія іх праводзяць і сустракаюць.

Адміністрацыя Нацыянальнага аэрапорта ў сваю чаргу просіць выбачэння за нязручнасці і рэкамендуе наведвальнікам і карыстальнікам аэравакзальнага комплексу па магчымасці планаваць свае паездкі ў аэрапорт на грамадскім транспарце. У выпадку неабходнасці паездак на асабістых аўтамабілях Дзяржаўтаінспекцыя просіць вадзіцеляў строга выконваць правілы дарожнага руху і не пакідаць свае транспартныя сродкі паблізу ажыццяўлення будаўніча-мантажных работ.

"Як толькі правядзенне будаўніча-мантажных работ будзе завершана, а рух транспарту па гэтым маршруце будзе адноўлены, адпаведнае паведамленне будзе размешчана на афіцыйным сайце аэрапорта", - падкрэслілі ў прэс-цэнтры.

Рэканструкцыя Нацыянальнага аэрапорта Мінск праводзіцца ў рамках падрыхтоўкі да чэмпіянату свету па хакею з шайбай.

20 верасня 2013, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:20.09.2013
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:1401
 
Ключевые слова:
Авиаперевозки Строительство Мінск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме