https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У найбліжэйшы час паветраны парк авіякампаніі "Белавія" папоўніцца двума новымі самалётамі


Аб гэтым паведаміў міністр транспарту і камунікацый Анатоль Сівак 15 красавіка на нарадзе з удзелам Аляксандра Лукашэнкі аб перспектывах развіцця Нацыянальнага аэрапорта Мінск.
Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта, гаворачы аб сённяшнім стане развіцця грамадзянскай авіяцыі, Сівак адзначыў, што расце як колькасць пасажыраў, так і грузавых перавозак, што патрабуе пашырэння парку самалётаў. Так, у канцы красавіка і ў маі ў Мінск прыбудуць два новыя самалёты. Яшчэ два самалёты плануецца ўзяць у лізінг ва Украіне, з тым каб закрыць заяўкі па чартарных рэйсах.

У маі — чэрвені 2014 года "Белавія" мае намер папоўніць свой флот двума новымі самалётамі бразільскай вытворчасці Embraer-195 (107 месцаў) і яшчэ адным Boeing 737-300. Такім чынам, ужо да лета паветраны флот авіякампаніі будзе налічваць 25 самалётаў.

Што да закупкі Embraer-195, то арыенціровачныя тэрміны пастаўкі першага самалёта — 24 красавіка, другога — 5 мая.

Авіякампанія "Белавія" — найбуйнейшы авіяперавозчык Беларусі. Створана 5 сакавіка 1996 года. Базуецца ў Нацыянальным аэрапорце Мінск. Ажыццяўляе ўласныя рэгулярныя рэйсы ў 43 аэрапорты 28 краін Еўропы, СНД і Азіі. У 2013 годзе было перавезена звыш 1,6 млн. пасажыраў і больш чым 2 тыс. тон грузу і пошты. Флот авіякампаніі налічвае 22 паветраныя судны (шэсць Boeing-737/500, сем Boeing-737/300, два Embraer-175, чатыры CRJ-100/CRJ-200, тры Ту-154М).

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 15 красавіка 2014
 
Дата публикации:15.04.2014
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:1292
 
Ключевые слова:
Белавия Авиаперевозки
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме